У Віцебску патрабавалі вызваліць палітвязняў

Як паведамляе Радыё "Свабода", двое маладых людзей і адна дзяўчына разгарнулі сцяг Еўрасаюза і плакат "Свабоду палітвязням". Таксама яны трымалі партрэты палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Ён цяпер адбывае пакаранне ў калоніі Віцьба-3 пад Віцебскам.

Абедзве акцыі былі непрацяглыя па часе і скочныліся без затрыманняў.