У Віцебску пройдзе праваслаўны бал
Ён стане часткай праграмы фестываля “Адзігітрыя”.
Фестываль адкрываецца ў Віцебску сёння, паведамляе БЕЛТА. Яго ўдзельнікамі стануць каля 200 маладых людзей з розных куткоў Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі. Акрамя цвіка праграмы, праваслаўнага бала, праграма фестывалю ўключае разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы, гульні, конкурсы, экскурсіі і духоўныя гутаркі.
Скончыцца фестываль вялікім канцэртам у віцебскім амфітэатры 3 жніўня.