У Віцебску "жанілі Цярэшку" (фота)

Вечарыну з абрадавымі стравамі і старажытнымі танцамі арганізавала Віцебская філія Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Музыку для танцаў на скрыпцы і дудзе выконвалі музыкі, якія прыехалі для рэканструкцыі абраду з Лепеля. Менавіта на Лепельшчыне, у вёсцы Велеўшчына, да гэтага часу штогод жэняць Цярэшку – тут старажытны абрад не “паміраў” ніколі.

Як вядома, галоўныя персанажы гэтага абраду – Дзед і Баба. На вечарыне гэтыя ролі выконвалі чальцы студэнцкага этнаграфічнага таварыства Дар’я Зуева з Мінску і Андрусь Качан з Віцебску.

Фота: Еўрарадыё