У Вялікабрытаніі прададуць фальшывыя фунты

Эксперты адзначаюць, што лот ўяўляе сабой надзвычай рэдкія купюры, надрукаваныя ў нацысцкай Германіі ў межах найбуйнейшай у гісторыі аперацыі па вытворчасці фальшывых грошай.

Па дадзеных брытанскай радыёкампаніі Бі-бі-сі, на продаж выстаўлены чатыры банкноты. У 1942 годзе па асабістым указанні Адольфа Гітлера нацысцкая Германія ва ўмовах вялікай сакрэтнасці пачала друкаваць падробленыя англійскія фунты стэрлінгаў на прадпрыемстве, створаным у адным з канцлагераў.