У Вялікабрытаніі сутыкнуліся 27 машын
Найбуйнейшае ДТЗ забрала жыцці некалькіх чалавек, усяго ж у выніку аварыі пацярпела сама меней 35 асобаў.
Здарэнне адбылося ў пятніцу ў графстве Самэрсэт прыкладна а 20.30 паводле мясцовага часу. У сутыкненні ўдзельнічалі болей за два дзясяткі легкавых машын і шэсць грузавікоў. У выніку некалькі аўто згарэлі, паведамляе ВВС.
Аварыйныя службы пакуль нічога не кажуць аб прычынах аварыі, аднак раней метэаролагі паведамлялі пра моцны дождж і туман у гэтым раёне.