У выбуху ў Бостане знайшлі "каўказскі" след (фота, відэа)

Пра гэта паведамляе "Газета.ру" са спасылкай на Асашыэйтэд Прэс. Паведамляецца, што Царнаеў — ураджэнец расійскага рэгіёна каля Чачні, ён жыў у ЗША прынамсі адзін год.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, бостанская паліцыя заявіла, што адзін з падазраваных у тэракце ў Бостане забіты, другога шукаюць.

Па звестках Асашыэйтэд Прэс, абодва тэрарысты, якія падарвалі марафон 15 красавіка, з'яўляюцца братамі і выхадцамі з Чачні. У абодвух быў легальны дазвол на жыхарства ў ЗША.

Царнаеў пражываў у горадзе Кембрыдж у штаце Масачусетс. Менавіта там у ноч на пятніцу адбылася страляніна на тэрыторыі ўніверсітэта, у выніку якой загінуў паліцыянт.

Два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў Бостане ў панядзелак падчас міжнароднага марафону. Загінулі тры чалавекі, 183 атрымалі раненні.