У жлобінскім бульбасховішчы "напяклі" 50 тонаў бульбы

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руслан Габрылёў.

Габрылёў: "Учора ў 16.58 прыйшло паведамленне пра тое, што ў Жлобіне па вуліцы Казлова гарыць сховішча гародніны. Па прыбыцці было выяўлена, што ўнутры вельмі моцнае задымленне. Нашыя прыступілі да ліквідацыі пажару. Туды было накіравана чатыры адзінкі тэхнікі з асабістым складам. Пажар ліквідавалі ў 17.50. У выніку пажару знішчана 2 тоны саломы, прызначанай для зберагання бульбы. А таксама пашкоджаныя 50 тон бульбы. Яны крыху прыпечаная. І вядома, калі мы гасілі пажар, то злёгку залілі яе".

Прычыны пажару пакуль не вядомыя. Па словах выратавальнікаў, кіраўніцтва бульбасховішча неаднаразова папярэджвалі пра недахопы, якія трэба выкараніць. Таксама, кажа Габрылёў, прадпрыемства неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота — nnm.ru