У Жодзіне пакажуць балет “Карміна Бурана”

Спектаклі пакажуць 30 і 31 ліпеня на сцэне мясцовага Палаца культуры БелАЗ. Яны праходзяць у рамках міжнароднага культурнага праекта "Іntеrfасе-2". Пад музыку славутага нямецкага кампазітара Карла Орфа будуць таньчыць непрафесійныя маладыя выканаўцы з Нямеччыны і Беларусі. Пастаноўку ажыццявіла харэограф і кіраўнік тэатра і школы танца ў Дуйсбургу Ула Вельтыке.

Арганізатары дабрачыннай акцыі — кіраўнік ініцыятывы "Дзеці Чарнобыля" Дагмар фон Эмерых з Нямеччыны і Жодзінскі гарвыканкам. Прэм'еру “Карміны Бураны” могуць паглядзець не толькі жодзінцы, але і госці горада. Дарэчы, 31 ліпеня, у нядзелю, ад будынка Нацыянальнай бібліятэкі а 14.00 у Жодзіна будуць адпраўляцца спецыяльныя аўтобусы. І праезд, і наведванне мерапрыемства — бясплатныя, піша газета “Звязда”.