У Змітра Вайцюшкевіча можа сарвацца канцэрт у Мінску
Канцэрт павінен быў прайсці 20 ліпеня ў ДК Ветэранаў.
Гэта мелася быць музычна-літаратурная вечарына "Аб часе і аб сабе" з нагоды дня нараджэння аўтара, паведамляе “Наша Ніва”.
Аднак канцэрт, магчыма, не адбудзецца, паведаміў Зміцер Вайцюшкевіч у сваім Фэйсбуку. Папярэдняй прычынай адмены называецца рамонт.
Нагадаем, што Зміцер Вайцюшкевіч знаходзіцца ў неафіцыйным чорным спісе дзеячоў культуры, якім, за незалежную пазіцыю, не рэкамендавана даваць канцэртныя пляцоўкі ў Беларусі.