У ЗША абрабавалі дом Стыва Джобса
Злачынства адбылося ў Каліфорніі ў горадзе Пала-Альта яшчэ 17 ліпеня, але стала вядомым толькі цяпер.
З дома заснавальніка амерыканскай кампаніі Apple Стыва Джобса, які сканаў 5 кастрычніка 2011 года, злодзеі вынеслі камп'ютары і асабістыя рэчы. Агульная сума скрадзенага — болей за 60 тысяч долараў. У паліцыі не ўдакладняюць, каму належала выкрадзеная маёмасць — нябожчыку Джобсу ці яго сям'і, адзначае РБК.
Па падазрэнні ў злачынстве паліцыя затрымала 35-гадовага жыхара Аламеды Кэрыма Макфарліна. Яму выставілі афіцыйнае абвінавачванне. Суд над ім пачнецца 20 жніўня.