У ЗША вылечылі дзіця, народжанае з ВІЧ

Дзяўчынцы са штата Місісіпі цяпер два з паловай гады. Яна ўжо каля года не прымае ніякіх лекаў, і ў яе больш няма ніякіх прыкмет інфекцыі, адзначае ВВС.

Лекары адзначаюць, што трэба правесці яшчэ шэраг тэстаў, каб зразумець, ці можа такая тэрапія дапамагчы іншым дзецям, народжаным з ВІЧ.

Калі дзяўчынка застанецца здаровай, тое гэта будзе толькі другі ў гісторыі зафіксаваны выпадак лячэння ад ВІЧ. Першым чалавекам, якога вылечылі ад СНІДу, стаў у 2007 годзе Цімаці Рэй Браўн. Ён прайшоў складаны курс лекавання, падчас якога была цалкам знішчана яго імунная сістэма. Яму перасадзілі ствалавыя клеткі ад донара з рэдкай генетычнай мутацыяй.

Дзяўчынка з Місісіпі прайшла толькі звычайны курс лекавай тэрапіі. Ён ужываецца для лячэння немаўлятаў, заражаных ВІЧ.

Фота — televid.by