Удар маланкі спаліў хату ў Лунінецкім раёне (фота)

Як паведамляе tomin.by, пажар настолькі хутка ахапіў дом з вуліцы, што да прыбыцця выратавальнікаў ўжо абрынуліся дах і перакрыцце. На шчасце, жыхары дома — 50-гадовы сын гаспадыні і яго 45-гадовая жонка — да таго моманту былі па-за небяспекай. Яны знаходзіліся на вуліцы.

Пажар лакалізавалі ўсяго за 13 хвілін, а яшчэ праз 18 — цалкам ліквідавалі. Па папярэдніх дадзеных, шкода склала каля 30 мільёнаў рублёў.