Удзельніка Плошчы-2010 вызвалілі ад адбыцця пакарання
Такое рашэнне прыняў суд Фрунзенскага раёна Мінска.
21 лютага суд разгледзеў пытанне пра умоўна-датэрміновае вызваленне Андрэя Пазняка і вызваліў яго ад адбыцця пакарання. 26 траўня 2011 года яго асудзілі да трох гадоў “хіміі” без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Пазней гэтае пакаранне замянілі на папраўчыя працы з вылічэннем з заробку 15%.
Жодзінцу Андрэю Пазняку 32 гады, адзначае праваабарончы сайт "Вясна". Ён не займаўся палітыкай, не быў сябрам ніякіх партый і арганізацый. Яго бацька — вядомы ў краіне футбольны трэнер.
Фота — svaboda.org