Удзельнікі Нацыянальнай платформы сустрэліся з амбасадарам Еўрасаюза
Сустрэча адбылася 26 верасня, напярэдадні Варшаўскага саміту Усходняга партнёрства.
Майра Мора, кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, сустрэлася з беларускімі ўдзельнікамі Нацыяльнальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, каб абмеркаваць парадак дня і арганізацыйныя аспекты саміту.
Сённяшняе спатканне — адно з шэрагу сустрэч, якія праходзяць у краінах Усходняга партнёрства. Іх правядзенне ініцыяваў еўракамісар Штэфан Фюле, каб удзельнікі маглі падрыхтавацца да саміта і імпрэзаў, што будуць яму спадарожнічаць.
Амбасадар Мора мяркуе, што сустрэча ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы — новы крок у развіцці ініцыятывы Усходняе партнёрства. На яе думку, моцнае партнёрства з грамадзянскай супольнасцю, што мае на мэце пабудову глыбокай і ўстойлівай дэмакратыі, будзе выбітнай часткай парадку дня саміту. Па словах Моры, для падтрымкі грамадзянскай супольнасці будзе заснаваная спецыяльная праграма ў рамках палітыкі суседства.
Фота: daylife.com