Удзень у чацвер чакаецца 9-15 градусаў марозу
Па паўночна-заходняй частцы краіны пройдзе невялікі снег, магчымая слабая завіруха.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 11-17 градусаў марозу, пры праясненнях да 20-ці. У дзённыя гадзіны — 9-15 градусаў ніжэй за нуль, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net