УЕФА: Станіслаў Драгун — найлепшы ў чэмпіянаце Беларусі

Найлепшым гульцом названы Станіслаў Драгун — капітан мінскага "Дынама", адзначае сайт goals.by. Сярод іншага ў актыў Драгуна запісалі тое, што яго гол і пас забяспечылі беларускай зборнай кастрычніцкую перамогу над грузінамі ў адборачным матчы чэмпіянату свету — 2:0.

Найлепшым маладым гульцом названы Дзяніс Палякоў з БАТЭ. А сюрпрызам УЕФА палічыла футбольны клуб "Нёман", які на працягу амаль усяго сезону паказваў сімпатычны атакавальны футбол.

Фота Станіслава Драгуна — daylife.com