Уга Чавес: "Хрыстос, не забірай мяне пакуль!"

На набажэнстве ў храме Чавес звярнуўся да Бога з просьбай працягнуць яму жыццё, каб ён змог рэалізаваць усе задумкі для дабра краіны.

"Госпадзі, дай мне жыццё!" — сказаў Уга Чавес. Паведамляецца, што на набажэнстве прысутнічалі яго родныя, у тым ліку і бацькі.

РІА "Новости"
нагадвае, што на 7 кастрычніка 2012 года ў Венесуэле прызначаныя прэзідэнцкія выбары і Чавес збіраецца ў іх удзельнічаць, нягледзячы на хваробу.

Фота — ntv.ru