Уга Чавес заяўляе, што ён абсалютна здаровы

Пра гэта паведамілі лацінаамерыканскія СМІ са спасылкай на самога Чавеса. 10 чэрвеня спаўняецца роўна год з таго моманту, як палітыку зрабілі на Кубе першую аперацыю па выдаленні ўнутрытазавага абсцэса. Праз 10 дзён ён перанёс яшчэ адну аперацыю — па выдаленні злаякаснай пухліны кішэчніка. Пасля гэтага кіраўнік Венесуэлы прайшоў некалькі курсаў промневай тэрапіі. У канцы лютага Чавесу выдалілі яшчэ адну злаякасную пухліну.

“Я пачуваюся вельмі добра”, — заяўляе цяпер Уга Чавес. Ён упэўнены, што яму дапамагае жыць вера ў бога і медыцыну.

На 7 кастрычніка ў Венесуэле прызначаныя прэзідэнцкія выбары, на якія 57-гадовы Чавес пойдзе трэці раз запар. Яго сапернікам стане адзіны кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес.