Уга Чавес зноў паляціць на Кубу лекавацца

Зусім нядаўна Чавес вярнуўся на радзіму. На Кубе ён прабыў месяц. Там лідэру Баліварскай рэспублікі выдалілі ракавую пухліну. У адпаведнасці з патрабаваннямі канстытуцыі ён звярнуўся да парламенту з просьбай дазволіць яму зноў з’ехаць, каб працягнуць лекаванне, паведамляе ВВС.

Уга Чавес прыехаў дадому напярэдадні нацыянальнага свята Венесуэлы — 200-годдзя незалежнасці ад Іспаніі. Па рэкамендацыях лекараў ён рэзка скараціў аб’ём сваёй працы. Дагэтуль прэзідэнт не прызнаваўся, дзе менавіта ў яго знайшлі ракавую пухліну. Ён абмежаваўся толькі паведамленнем, што аперацыю зрабілі ў брушной поласці.