Украіна абараняецца ад беларускіх нафтапрадуктаў

Па словах кіраўніка дэпартамента Мінэнерга Канстанціна Барадзіна, прапануецца ўсталяваць пошліны ў памеры 130 еўра/тона на імпарт бензінаў і 80 еўра/тона на імпарт дызельнага паліва незалежна ад краіны паходжання.

Прычына — ва ўмовах Мытнага саюза НПЗ Расіі, Беларусі і Казахстана атрымліваюць нафту па значна больш нізкай цане, чым ўкраінскія прадпрыемствы. Каб канкураваць з танным імпартным палівам, Украінскія перапрацоўшчыкі вымушаныя працаваць стратна, паведамляюць "Ведомости".