Украіна, Беларусь і Польшча ствараюць рэзерват
Такую магчымасць прадстаўнікі Украіны, Беларусі і Польшчы абмеркавалі ў Парыжы.
Трохбаковы біясферны рэзерват "Заходняе Палессе” будзе створаны па праграме ЮНЕСКА “Чалавек і біясфера”, паведамляе УНІАН.
У міжнародны біясферны рэзерват ўвойдуць тэрыторыі: біясферны рэзерват “Шацкі” (Украіна), “Прыбужскае Палессе” (Беларусь) і “Заходняе Палессе” (Польшча). Агульная плошча міжнароднага рэзервата складае 264 тыс. га, з якіх на тэрыторыю Украіны прыпадае 75 тыс. га, Польшчы - 140 тыс. га, Беларусі - 49 тыс. га.