Украіна эвакуявала з Дамаска сямёх беларусаў

Як паведамляе БелаПАН, у самалёце ўкраінскай авіякампаніі разам з нашымі суайчыннікамі таксама вылецелі 45 грамадзян Украіны, шэсць — Сірыі і два — Польшчы.

Украіна пачала эвакуацыю сваіх грамадзян з Сірыі 26 ліпеня. Нагадаем, што ў гэтай краіне ўзнік унутраны ваенны канфлікт.