Украіна можа апярэдзіць Беларусь у распрацоўцы гаручых сланцаў

Выступаючы сёння на пасяджэнні Дзяржсавета па пытаннях комплекснага выкарыстання мінеральна-сыравінных рэсурсаў, прэм'ер заклікаў актыўна прыцягваць інвестараў у гэтую сферу. Гэта неабходна, каб "зменшыць залежнасць ад адной крыніцы ў паліўна-энергетычным балансе". Інвестары аднак не вельмі спяшаюцца, бо рэнтабельнасць такога кшталту праектаў даволі нізкая.

Між тым, сёння ж аналагічная праблема абмяркоўвалася і ўрадам Украіны.Прэм'ер Мікалай Азараў заявіў, што рыхтуецца да падпісання мемарандума з ЗША аб садзейнічанні ў ацэнцы рэсурсаў і здабычы сланцевого газу. Адным з інвестараў можа стаць мегакарпарацыя Shevron.