Украіна можа забараніць беларускі бензін?
На долю беларускіх нафтапрадуктаў прыпадае болей за 30% украінскага рынку.
Антыманапольны камітэт Украіны ў лютым накіраваў кампаніі “БНК-Украіна” — найбуйнейшаму пастаўшчыку паліва з Беларусі ў 2011 годзе — аб’ёмны запыт, які тычыцца дзейнасці кампаніі, перадае rbc.ua.
Гэта адбылося адразу за прэтэнзіямі Беларусі да ўкраінскага сыру і намерамі на гэтай падставе абмежаваць яго пастаўкі. Праз некалькі дзён Беларусь афіцыйна заявіла пра адсутнасць прэтэнзій да ўкраінскіх сыроў.