Украіна пакуль не гатовая ўступіць у ЕўрАзЭС

Па яго словах, якія перадае РБК, Украіна на 5 гадоў выпала з інтэграцыйнага працэсу і моцна ад яго адстала. Януковіч кажа, што для Украіны пакуль незразумела, наколькі ўмовы Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) адпавядаюць яе інтарэсам.

Украінскі прэзідэнт кажа, што рашэнне пра ўваходжанне ў арганізацыю будзе прымацца пасля адказу на пытанне, як удзел у ЕўрАзЭС уплывае на суверэнітэт краіны.

Нагадаем, што цяпер у ЕўрАзЭС уваходзяць Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. А вось Арменія, Малдова і Украіна з'яўляюцца дзяржавамі-назіральніцамі.

Фота: job-sbu.org