Украіна сёння ўзначаліць Камітэт міністраў Савета Еўропы

Гэта пройдзе ў рамках Стамбульскага паседжання Камітэта міністраў Савета Еўропы. Украінскую дэлегацыю на гэтым мерапрыемстве ўзначальвае міністр замежных справаў Канстанцін Грышчанка, паведамляе БЕЛТА.


Украінскае старшынства плануе ажыццявіць шэраг практычных крокаў па працягу рэалізацыі асноўных прыярытэтаў дзейнасці Савета Еўропы. Таксама Украіна мяркуе накіроўваць сваю дзейнасць на ўзмацненне палітычнай ролі Савета Еўропы ў сістэме еўрапейскіх інстытуцый, здольнасці арганізацыі эфектыўна рэагаваць на выклікі цяперашняга часу і выконваць сваю місію захавання і абароны агульнаеўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў.


Старшынства Украіны ў Камітэце міністраў Савета Еўропы працягнецца да лістапада 2011 года. Яно стане першым за амаль 16-гадовую гісторыю сяброўства Украіны ў Арганізацыі.