Украіна святкуе Дзень незалежнасці

Галоўнае свята украінскай дзяржавы традыцыйна адзначаецца 24 жніўня. Сёлета спаўняецца роўна 20 гадоў з таго моманту, калі Украіна страціла залежнасць ад цэнтральных уладаў СССР. Менавіта 24 жніўня 1991 года Вярхоўны савет УССР прыняў Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. На наступны дзень падобны дакумент прыняў Вярхоўны савет БССР.