Украіна выступае супраць ізаляцыі Беларусі
Паводле дарадцы Віктара Януковіча ў пытаннях міжнародных дачыненняў Андрэя Ганчарука, у Кіеве ўважліва адсочваюць беларускую сытуацыю.
На тэлемосце паміж Кіевам, Варшавай і Масквой, які арганізаваў польскі тэлеканал Public Television News Channel, Ганчарук падкрэсьліў, што Ўкраіна зацікаўленая ў эканамічнай стабільнасьці ў Беларусі. Ён таксама сказаў, што пагаршэнне эканамічнага становішча ў Беларусі можа мець наступствы для Еўропы, паведамляе “Радыё Свабода”.
Раней ЕС прыняў у дачыненні да Беларусі шэраг санкцый эканамічнага і палітычнага характару.