Украіне крэдыт МВФ не патрэбны

Кіраўнік ўкраінскага ўрада Мікалай Азараў паведаміў, што ў цяперашні час Украіна не мае патрэбы ў чарговым траншы крэдыту Міжнароднага валютнага фонду. Чарговы транш крэдыту МВФ чакалі ў Кіеве вясной, аднак Украіна не павысіла пенсійны ўзрост і цэны на газ, не выканаўшы такім чынам ўмовы для пералічэння грошай. Тым не менш, Азараў падкрэсліў, што "ніякіх перашкод для атрымання траншу не існуе", паведамляе ВВС.