Украінец вёз на санках кантрабандную гарэлку ў Беларусь

На санках няўдалы кантрабандыст цягнуў дзесяць скрыняў гарэлкі "Пшанічная", паведамляе сайт korrespondent.net. У 37-гадовага ўкраінца не было ніякіх дакументаў на гарэлку.

Парушальніка затрымалі, яго тавар канфіскавалі. Справу кантрабандыста разгледзіць суд.

Фота — ru.tsn.ua