Украінец хацеў вывезці кантрабандай з Беларусі трактар

Аднак супрацоўнікі памежнага нараду ў Лельчыцкім раёне разам з міліцыяй злавілі кантрабандыста. Выявілася, што ўласна пераправіць разабраны трактар праз мяжу павінен быў жыхар вёскі Глушкевічы Лельчыцкага раёна.

Цяпер жыхар Украіны за спробу незаконнага перамяшчэння тавараў праз беларускую мяжу можа пазбавіцца і трактара, і свайго мікрааўтобуса, паведамляе БелаПАН.