Украінскае войска — самае адсталае ў рэгіёне

Украінская ўлада траціць на войска меней сродкаў, чым усе суседнія дзяржавы, сцвярджаецца ў аглядзе аналітычнага Цэнтра ўсходніх даследаванняў. Як адзначаюць эксперты, украінскае войска доўгі час не набывала новыя віды ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі, таму тэхналагічна адстала ад суседзяў.


Агенцтва УНІАН паведамляе, што сёлета ўкраінскія ўлады павялічваюць выдаткі на войска на 20% — да амаль 2 мільярдаў долараў.