Украінскага журналіста не пусцілі ў Беларусь

Дэлегацыя накіроўвалася на ўрачыстасці, прысвечаныя памяці ахвяр палітычных рэпрэсій на Салаўках і ва ўрочышчы Сандармох.

Аб гэтым паведамляе maidan.org.ua У склад дэлегацыі ўваходзілі былыя палітвязні, іх сваякі, грамадскія актывісты, пісьменнікі, журналісты. Іх маршрут пралягаў праз Беларусь, Санкт-Пецярбург, Петразаводск.

Як паведаміў па тэлефоне ўдзельнік паездкі клуба Уладзімір Безчасны, 2 жніўня ў пункце пераходу Новая Гута беларускія памежнікі без тлумачэння прычын высадзілі з аўтобуса кіеўскага журналіста Сяргея Шаўчэнку і не дазволілі яму перасекчы ўкраінска-беларускую мяжу.

На якіх падставах адмовілі ва ўездзе журналісту, пакуль не вядома. Сяргей Шаўчэнка з'яўляецца аўтарам публікацый і кніг пра Салавецкі лагер.