Украінскі прэм’ер прапанаваў Беларусі разам прадаваць зерне
На думку Мікалая Азарава, Украіна, Беларусь, Расія і Казахстан маглі б стварыць агульны сельскагаспадарчы холдынг.
Заяву аб магчымасці каардынацыі гандлю зернем і іншай сельскагаспадарчай прадукцыяй Азараў зрабіў на украінска-расійскім форуме, паведамляе агенцтва “Уніан”. Там абмяркоўваліся шляхі выхаду з крызісу і перспектыва расійска-украінскіх адносінаў. Украінскі прэм’ер перакананы, што разам Украіне, Беларусі, Расіі і Казахстану будзе прасцей скарыць сусветныя рынкі.