Украінскі сабака не прапусціў у Беларусь пісталет
Службовы пёс украінскіх памежнікаў “знюхаў” пнеўматычны пісталет, які схаваў пры перасячэнні мяжы беларус.
Мужчына спрабаваў правесці зброю у Беларусь. Аб гэтым паведамляе volynpost.com Пнеўматычны пісталет “Кольт” і боепрыпасы, якія знайшлі на панэлі задняга сядзення Mercedes, у кіроўцы канфіскавалі.
Яму прыйдзецца адказваць згодна з украінскім заканадаўствам.