Украінцу перасадзілі сэрца беларуса
18-гадоваму Станіславу Марачу з Херсонскай вобласці зрабілі ў Мінску складаную аперацыю.
Хлопцу перасадзілі сэрца загінулага беларуса, які трапіў у аварыю, паведамляе gazeta.ua
У красавіку мінулага года Станіслаў перанёс ангіну. Хвароба дала ўскладненні на сэрца, якое павялічылася да памераў футбольнага мяча. Чарга на гэты донарскі орган ва Украіне складае 1,5 тысячы чалавек, таму аперацыю прыйшлося праводзіць у Беларусі. Яна каштавала 50 тысяч долараў.
Гэтую суму атрымалася сабраць дзякуючы ахвяраванням з усёй Украіны. Бацькі Станіслава самастойна такія грошы знайсці не маглі.