Улада ў Лівіі перайшла да Нацыянальнага кангрэсу
Лівійская Пераходная нацыянальная рада ў ноч на чацвер перадала ўладу першаму свабодна абранаму парламенту.
Лівійскі парламент — Усеагульны нацыянальны кангрэс — быў сфармаваны ў выніку ліпеньскіх выбараў. Значныя поспехі на выбарах атрымалі ліберальныя партыі. Альянс нацыянальных сіл, які ўзначальвае прэм'ер пераходнай рады Махмуд Джыбрыл, атрымаў 39 з 80 месцаў, адзначае ВВС.
Пераходны ўрад шмат у чым складаўся з апазіцыйных сіл, якія ўдзельнічалі ў зрынанні ўлады Муамара Кадафі год таму. Пасля перадачы ўлады Пераходная нацыянальная рада будзе распушчаная.
Перад новымі лівійскімі ўладамі стаіць задача ўзяць пад кантроль усю тэрыторыю краіны і аб'яднаць лівійскае грамадства.