Улады адмовіліся ад прыватызацыйных спісаў
Такім чынам, цяпер няма спісаў прадпрыемстваў, якія трэба прыватызаваць сёлета ці ў 2013 годзе.
Пра гэта паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Сяргей Румас. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, рашэнне было прынятае на нарадзе ў кіраўніка краіны. Разам з тым, кажа чыноўнік, любое прадпрыемства ў Беларусі можна будзе прыватызаваць, калі ёсць умовы і адпаведны фундатар.
Дарэчы, паводле папярэдніх планаў у 2013 годзе планавалася прыватызаваць такія прадпрыемствы, як канцэрн "Беларуснафта", Мінскі трактарны завод, "Гомсельмаш" і ўсе астатнія заводы сельскагаспадарчага машынабудавання, а таксама Беларускі металургічны завод, "Планар".
Фота — yurist.by