Улады Беларусі спадзяюцца на падтрымку МВФ
Пытанне аб новай крэдытнай лініі плануецца абмеркаваць з місіяй Міжнароднага валютнага фонду ў лютым.
Пра гэта сёння паведаміла старшыня Нацбанка Надзея Ермакова. "Наша прапанова — рэфінансаваць тую запазычанасць, якая ёсць у нас перад МВФ", — адзначыла яна.
На сённяшні дзень запазычанасць нашай краіны перад МВФ складае амаль 4 мільярды долараў.