Улады Іспаніі прызналі карыду мастацтвам

Савет міністраў Іспаніі выдаў дэкрэт, паводле якога карыда выходзіць са сферы ўплыву Міністэрства ўнутраных спраў і пераходзіць да Міністэрства культуры, паведамляе іспанская прэса.

Такім чынам карыда прызнаецца відам мастацтва і культурнай з'явай, якую Міністэрства культуры будзе ўмацоўваць і ахоўваць.