Улады Венесуэлы не вырашылі, што рабіць з целам Уга Чавеса

Раней урад Баліварыянскай рэспублікі прапанаваў выставіць цела Чавеса на пастаянны ўсеагульны агляд — як Уладзіміра Леніна, Хо Шы Міна і Мао Цзэдуна. Пакуль што цела Чавеса знаходзіцца ў ваенным музеі ў Каракасе.

Па словах Мадура, якія перадае ВВС, найлепшыя ў свеце эксперты з Расіі і Нямеччыны лічаць, што забальзамаваць Чавеса на працяглы тэрмін, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Прычына ў тым, што цела не было падрыхтавана належным чынам. Рашэнне пра бальзамаванне трэба было прымаць нашмат раней.

Пакуль жа ўлады Венесуэлы падоўжылі тэрмін афіцыйнай жалобы і развітання з памерлым Уга Чавесам да пятніцы.

Фота — ru.euronews.com