Улады Венесуэлы: стан Уга Чавеса пагоршыўся

Пра гэта па нацыянальнаму тэлебачанню заявіў міністр сувязі і інфармацыі Венесуэлы Эрнэста Вільегас. Паводле яго словаў, у Чавеса "новая сур'ёзная інфекцыя", яго агульны стан "працягвае заставацца вельмі слабым", інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, венесуэльскі прэзідэнт знаходзіцца на лячэнні ў вайсковым шпіталі Каракаса. Ён праходзіць новы курс хіміятэрапіі пасля працяглага лячэння на Кубе, якое было звязана з наступствамі аперацыі ў сувязі з анкалагічным захворваннем.

Дыпламат: у Чавеса зафіксавана смерць галаўнога мозгу

Фота — AFP