Уладзімір Пефціеў выйграў суд у Вільні

Адказчыкамі выступалі Міністэрства замежных спраў Літвы і Служба расследаванняў фінансавых злачынстваў. Як паведамляе сайт delfi.lt, Пефціеў прасіў ануляваць рашэнне літоўскага МЗС, якое дазволіла замарозіць яго асабістыя рахункі ў еўрапейскіх банках. І літоўскаму суду яно падалося неабаснаваным.

Нагадаем, адзін з самых вядомых бізнесменаў Беларусі Уладзімір Пефціеў летась патрапіў у "чорны спіс" Еўрасаюза. У чэрвені 2011-га ў дачыненні да трох яго фірмаў Саветам ЕС былі ўведзеныя санкцыі. Гэтае рашэнне прынялі з мэтай узмацнення фінансавага ціску на ўлады Беларусі, каб прымусіць іх спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі. Пасля гэтага Уладзімір Пефціеў падаў чатыры пазовы супраць Савета Еўрасаюза.

Фота — bymedia.net