Уладзімір Пуцін навучыў журавоў лятаць

Мэта акцыі — дапамагчы стэрхам — белым журавам, занесеным у Чырвоную кнігу Расіі. Птушкі згаходзяцца пад пагрозай знікнення. Таму іх гадуюць у няволі, а потым адаптуюць да жыцця. Арнітолагі навучаюць птушанят лятаць на далёкія адлегласці з дапамогай мотадэльтапланаў. Як піша РБК, у якасці такога дэльтапланерыста і выступіў Пуцін.

Як інфармуе ВВС, Пуцін падымаўся ў неба двойчы. Першы раз за ім паляцеў адзін стэрх, другі — пяць, але потым тры птушкі адсталі.

Нагадаем, што напярэдадні стала вядома пра звальненне галоўнага рэдактара часопіса "Вокруг света". Маша Гесэн пазбылася свайго крэсла за тое, што адмовілася паслаць журналіста ў паездку з Пуціным.

Фота — tumix.ru