Уладзімір Пуцін паабяцаў прыціснуць аўтараў "Хроснага бацькі"
Расійскі прэм'ер і кандыдат у прэзідэнты заявіў, што серыял "Хросны бацька" — глупства і яго не павінна больш быць.
Праз сваю давераную асобу, расійскага пісьменніка Валерыя Казакова, Пуцін паабяцаў спыніць усякія інфармацыйныя войны з Беларуссю, перадае інфармацыйнае агенцтва REGNUM. Нагадаем, што серыял "Хросны бацька", зняты ў жанры журналісцкага расследавання, распавядаў пра палітычныя скандалы ў Беларусі.
Па словах Казакова, Пуцін прызнаў, што супрацьстаянне паміж Масквой і Мінскам перайшло на побытавы ўзровень.