Уладзімір Сямашка: Мінгандаль таксама пад пытаннем
Рэформа органаў дзяржкіравання, задуманая ўрадам, можа прывесці да расфармавання некалькіх міністэрстваў.
Ужо заяўлена аб планах рэарганізаваць Мінжылкамгас у дэпартамент пры Мінбудархітэктуры. "Мінгандаль таксама пад пытаннем", — заявіў сёння дэпутатам парламента першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
Аднак ва ўсялякай рэформы ёсць межы. На прапанову ператварыць Міністэрства па падатках і зборах у дэпартамент Мінфіна Сямашка заўважыў: "Як жа ж краіна будзе жыць без міністэрства па падатках і зборах?".