Уладзіміра Пуціна ўзнагародзяць нямецкай прэміяй
Прэм'ер-міністр Расіі стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі «Квадрыга» за 2011 год.
Аб гэтым піша Suddeutsche Zeitung. Прэмію нямецкае аб'яднанне Werkstatt Deutschland ўручае штогод 3 кастрычніка, у Дзень аб'яднання Германіі. Лаўрэатамі становяцца дзеячы і арганізацыі ў палітычнай, грамадскай, эканамічнай, навуковай, медыйнай і культурнай сферах. Узнагарода прысуджаецца за ініцыятыўнасць і дух наватарства.
Раней лаўрэатамі “Квадрыгі” станавіліся Міхаіл Гарбачоў і Вацлаў Гавэл.