Уначы тэмпература паветра апусціцца да 17 градусаў марозу
Як інфармуе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, у краіне часова пахаладае.
Уначы месцамі прагназуецца снег. Тэмпература складзе 6-12 градусаў марозу, а на поўначы краіны да 15-17 градусаў ніжэй за нуль. Днём 28-га лютага пераважна без ападкаў, тэмпература складзе ад 4 градусаў марозу на Віцебшчыне да 3 градусаў цяпла на Брэстчыне, паведамляе БЕЛТА.