Уначы ў Мінску гарэў вежавы кран
Здарэнне адбылося на будаўнічай пляцоўцы шматкватэрнага жылога дома па праспекце Дзяржынскага.
Як інфармуе БЕЛТА, паведамленне аб узгаранні на пульт МНС паступіла а 2-й гадзіне ночы. Гарэла кабіна 60-метровага вежавага крана на тэрыторыі новабудоўлі. Узгаранне патушылі выратавальнікі. У выніку пажару агнём была пашкоджана кабіна крана. Пацярпелых няма, прычына ўзгарання высвятляецца.
Фота — bymedia.net