Уначы ў Мінску гарэла саўна

Пажар пачаўся прыкладна каля 1.30 у адной са сталічных саўнаў па вуліцы Шаранговіча. Да моманту прыбыцця пажарнікаў гарэлі шыбы аднапавярховага цаглянага будынка, а таксама частка даху. Таксама агонь перакінуўся на аўтамабілі, якія стялі побач — "Форд" і мікрааўтобус "Мэрсэдэс". Потым заняліся драўляныя паддоны, і полымя падбіралася да парыльнага аддзялення, паведамляе БЕЛТА. Пагасіць агонь удалося за 40 хвілінаў.

Выратаваным жанчынам дапамога медыкаў не спатрэбілася. Іх адпусцілі дадому.

Прычына пажару пакуль не выяўленая.